РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Матулі нашы сьведчаць неўміруча –
Краса непадуладная гадам.
Садоўнік-час, што абразае сучча,
Вясною сам зьдзіўляецца садам.
 
Прывабная ў сваім адчаі круча
Дае развагу мададым сьлядам.
За звон ручча ручаецца прыручча.
Рачулка дазваляе быць ільдам.
 
Нас да саміх сябе бяда вяртае,
Як адыходзяць мамы ў нашы сны.
Спагада ў раньніх зморшчынках сьвітае,
Сум разьвітаньня – ў сьнезе сівізны.
Краса матуль адданасьцю сьвятая –
Ёй са спазьненьнем моляцца сыны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.