РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Восень з дажджлівай уміг залатою
Стала – і добрымі ўсе –
Над жаўталісьцем і над слатою,
Сьцежкамі ў пудкай расе,
Над тумановаю белатою,
Сонцам, што сьпіць на лясе,
Над перазяблаю Палатою
 
Вочы дзяўчына нясе.
 
Не ачарнілі іх коні Батыя –
У першароднай красе
Ранішне-сінія і маладыя
 
Вочы славянка нясе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.