РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Табе найлепшыя радкі
Яшчэ я напішу.
Яшчэ я іх кармлю з рукі
I не ўзьлятаць прашу.
 
Яшчэ дзічэць пачнуць яны
I прагнуць вышыні.
Іх неспалоханыя сны
На скрусе не жані.
 
Іх крыл трывожлівы ўскалых
Ускалыхне душу.
Ты толькі дачакайся іх –
Я аб адным прашу...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.