РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спадзяваньні й мары
Мае спадзяваньні і мары усе,
Як дым у блакіце, расталі.
Ізноў адзінота, як сябра-сусед,
Мяне кліча-вабіць у далі.
 
Ды шляхам адвечным маё йдзе жыцьцё,
Гайдае, як чайку на хвалях.
Я зь ціхай мальбою далоні прасьцёр:
Заву сваю песьню з аддаляў.
 
Яна, як сяброўка, ідзе да мяне
І ласкава зорыць у вочы;
Ня кратае ранаў душы, не кляне,
А мне аддаецца ахвоча.
 
І зь ёю нуда маё сэрца ня сьсе,
І чары ка мне завіталі,
І мары мае, спадзяваньні усе,
Як вырай, вяртаюцца з даляў.
 
17.II.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.