РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Туман ярам...
Сьпяваюць старыя Монічы,
Ласкава зь песьняй гамонячы,
То, як з надзейнай суседкаю,
Навіною дзеляцца рэдкаю,
То, як з жаданай нявесткаю,
Нашчацца, сумныя,
Радаснай весткаю.
 
А дзяўчына, як здаўна вядзецца,
              упусьціла залато вядзерца,
              засмуціла казакова сэрца...
Зацьвітае верасамі выдма –
              за туманам нічога не відна,
              за туманам, а ці за сьлязою?
 
Толькі песьня ведае пра тое.
 
Ані слова ня манячы,
Сонца молячы,
Сьлязу туманячы,
Сьпяваюць Монічы.
 
I дасьвецьце само ў начы
Ключы
Забірае,
Сонца адпірае,
Што тамілася за барамі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.