РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня стомлены ў журбе,
Ні ў маладой забаве,
Конь каласы скубе
Рахманымі губамі.
 
Конь сумна – малады,
I жыта маладое.
З падковамі сьляды
Сплылі зь якой вадою?
 
Ані па кім іржаць,
Ні паскубаць травы з кім.
Густая сенажаць
Маўчыць пад Ваўкавыскам.
 
Ні воўчага выцьця.
Адно журба жывая.
Нібыта з забыцьця,
Конь з прыцемку ўсплывае.
 
Каб хто надзеў аброць,
Каб хто прагнаў з патравы.
Хоць жыта блоць
Тут,
Хоць
Смакуй начныя травы.
 
Як вушы ні вастры,
Ніхто ня кліча:
«Косю!»
Пагоні і кастры
Зьляглі ў адным пакосе.
 
Ці будзе балазе
Зімой з'інеластогай?
Конь
Мой адчай вязе
Выбоістай дарогай...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.