 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Васілю Быкаву
Мы на агонь глядзім Пры вогнішчы рудым. Як схімнік-нелюдзім, Зьнікае ў неба дым. Гарыць агонь-багач I цемру й ціш ірве. Цень жудасьці, Пабач, – Ступае па траве. Няйнакш I прашчур наш, Укленчыўшы агню, Узьняў свой позірк Аж Да зор Упершыню. Зглыдаў агонь датла Гальля рудую медзь. I нам пасьля сьвятла Страшней у змрок глядзець...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|