РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Васілю Быкаву

 
Мы на агонь глядзім
Пры вогнішчы рудым.
Як схімнік-нелюдзім,
Зьнікае ў неба дым.
 
Гарыць агонь-багач
I цемру й ціш ірве.
Цень жудасьці,
Пабач, –
Ступае па траве.
 
Няйнакш
I прашчур наш,
Укленчыўшы агню,
Узьняў свой позірк
Аж
Да зор
Упершыню.
 
Зглыдаў агонь датла
Гальля рудую медзь.
 
I нам пасьля сьвятла
Страшней у змрок глядзець...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.