РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Якія будуць сьніцца сны
Нашчадкам нашым:
Ці дзень вясны,
Ці цень сасны,
Ці шум лясны,
Ці нашум?
 
Ці неба зорнае прыкмет
Для іх значэе –
I казак сьвет,
I сьлед камэт
Ня будзе мець значэньня?
 
Ці хопіць памяці званоў
Званіць у заўтра,
Прачнецца зноў
Трывога сноў
I мы, як дыназаўры?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.