Якія будуць сьніцца сны Нашчадкам нашым: Ці дзень вясны, Ці цень сасны, Ці шум лясны, Ці нашум? Ці неба зорнае прыкмет Для іх значэе – I казак сьвет, I сьлед камэт Ня будзе мець значэньня? Ці хопіць памяці званоў Званіць у заўтра, Прачнецца зноў Трывога сноў I мы, як дыназаўры?
|
|