РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой дух
Трыялет
Мой дух ня страціў маладосьці,
Хоць пачалі срабрыцца скроні;
Хоць да магілы старасьць гоніць,
Мой дух ня страціў маладосьці.
 
Жыцьцё яшчэ у сэрцы звоніць,
Крынічаць думкі весялосьці...
Мой дух ня страціў маладосьці,
Хоць пачалі срабрыцца скроні.
 
14.I.1944 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.