РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мы толькі ходзім па зямлі,
А думкі нашыя ў нябёсах.
I Млечны Шлях,
Як вечны посах,
Відзён з туманнай аральлі,
 
Каб не забыўся напамін,
Што зоры –
Нашых мар радзіма.
I зорамі вачэй глядзім мы
На зорны пыл былых сьцяжын.
 
Па зорах вызначаем лёс,
Па зорах на зямлі варожым.
I трызьнім даўнім падарожжам,
Якім нізрынуты зь нябёс.
 
Перабіраюць нашы дні
Для памяці
Ружанец зораў,
I незямнога смутку жораў
Нас кліча ў вырай вышыні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.