РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Я не паддамся трывогам
Край мой! Я, скрыўджаны Богам,
Змушан пакінуць цябе.
Торбу узьдзеўшы на плечы,
Сьцежкай пакут чалавечых
(Долі цяжкой не пазьбег),
Сумна паплёўся ў дарогу.
 
Сумна паплёўся ў дарогу,
Цяжкі свой крыж несучы.
Жаль непамерны разлукі
Скоўваў мне ногі і рукі,
Ціха шаптаў: “Адпачынь,
Ты не пазбудзеш трывогаў.”
 
Хоць не пазбуду трывогаў,
Крочу ў нязнаную даль.
Крочу шукаць сваю долю
І, у змаганьні за волю –
Супраць бушуючых хваль –
Згінуць, ці ўзяць перамогу.
 
Хоць я пакрыўджаны Богам,
Тварам ня падаю ніц.
Горды, хоць, часам, пануры,
Крочу праз буры-віхуры
Зь верай у лепшыя дні.
...Я не паддамся трывогам!
 
18.I.1945 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.