РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ёсьць самазабыцьцё начы,
Асьвечанае згодай цела.
Як потым сэрца б ні хацела,
Яму нікуды не ўцячы
 
Зь няволі радаснай тае,
Дзе толькі вочы,
Толькі рукі,
Дзе,
Покуль ціша растае,
Сябе саромеюцца гукі.
 
Хоць за сабою сам сачы
Люцей, чым наглядач астрожны,
У цемру сьветлую начы
Сьпяшацца будзе
Дзень твой кожны...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.