 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы ўсіх мужчын раўнавалі Да нашых матуль аўдавелых. Пасталелыя ранавата, Мы іншых крыўдзілі сьмела. З вайны мы махру курылі, Бацькоў сваіх пераймалі. Мы толькі ўласныя крыўды Да сэрца блізка прымалі. Баяліся – мамы ласку, Што нам належыць, Падзеляць. Вось вырасьцем – і палацы Паставім з такой падзеі. I мам забяром з сабою – З упартасьцю прысягалі. Апошніх надзей забойцы, Мы вольныя ў сьвет сягалі. Маленькія эгаісты, Што ведалі мы пра самоту? Завейна Адной галінцы Застацца гібець зімою...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|