РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Загадай, у сасны якой
Паляцела зялёная вейка.
Гэты зачаравала спакой
Чараўніца альбо чарадзейка?
 
Любіць вечнасьць
На нейкі міг
Запыніцца над возерам слыхам.
I збаяцца сябе саміх
Хвалі патурбаваць ускалыхам.
 
Зь вершаліны да караня
Зарыпіць
Дрэва вечнага руху.
Перадасьць цішыні цішыня
Ашчаджальніцу радасьці –
Скруху.
 
I ўсплывуць адгалоскі віны
У душы пад сасной-векавухай.
Затанулых цэркваў званы
Чуе вечнасьць.
I ты паслухай...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.