РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дровы
Сукаватыя, шчоглыя
У градах, у кастрах
Пацеюць смалою,
Як мёд у скрылях.
Летаюць,
Петраюць на сівярах,
Каб ласы агонь
Зімавеям на страх
Смактаў смаляныя
Соты з калоды,
Па-мядзьведжаму жмурачыся
Ад асалоды.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.