РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Да партрэта Ўладзімера Караткевіча
Дзіця з вачыма празарліўца,
З душой, пакрыўджанай на сьвет,
Зірне – і будзе фраза ліцца,
Нібыта клёкат праз арліцу,
Як несупыннасьць праз Тыбет.
 
Адчай з прарочымі вачыма,
Дзе ўзорацца шляхоў шлякі,
Дзе зь небам раіцца Радзіма,
Дзе немагчымае магчыма,
Дзе дзівакуюць дзівакі.
 
Ахвярца верны неспакою
Над плыньню крэўнае ракі.
I мова матчынай рукою
Яго сумленьне трапяткое
Багаславіла на вякі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.