Трохкутнік выраю высока. Трыпутнік ласкаю прыціх. Трывога зеўрыцца трохвока. Век чалавечы, Як трыпціх. Сьвітаньне, дзень і змрок вячэрні – Іх, трох, Навечна час упрог. Трыпціх пасеянага зерня. Трыпціх – дол, аральля, нарог. Трыпціх крыжа, Трыпціх жагнаньняў, Трыпціх расстайных Трох дарог. Трыпціх апошніх Трох жаданьняў. Трыпціх – калыска, кут, парог...
|
|