 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не магу я табе абяцаць Горы скарбаў, малочныя рэкі. І каханьне да скону, навекі Не магу я табе абяцаць. Многа горычы, крыўды зазнала Маё беднае сэрца ў жыцьці. Дык ці-ж можа каханьне цьвісьці, Калі горычы сэрца зазнала? Як і кожны сьмяротны зь людзей, Я і ў горы меў шчасьця хвіліны; І аб іх я жыву успамінам, Як і кожны сьмяротны зь людзей. У жыцьці я паслушны і шчыры І лагодны, як водблеск зары. А ня хочаш мне ласкі дарыць, – Адыйду я, паслушны і шчыры. Не пакрыўджуся я, не заплачу, Калі ўцьвеляць душу яшчэ раз. Каб у сэрцы агонь не пагас, Не пакрыўджуся я, не заплачу.
16.I.1945 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|