РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Суровая нітка жыцьця
Ня лезе ў шаршатку долі.
Ад часу-краўца
Ныцьця
Ніхто не пачуў ніколі.
 
I выюць турбот ваўкі,
I золка у зорнай паветцы.
Гарбее кравец вякі.
Суровая нітка ірвецца...
 
Ня знойдзеш
У стозе сноў
Пранырлівую шаршатку.
I вузел завязвай –
I зноў
Усё пачынай спачатку...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.