РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Чарсьвяды
Далёка зязюля кукуе.
Чакаюць яблыні лісьця.
Ігрушына цень прымярае.
Канец зімавой нудзе!
– Якую,
                  якую,
                              якую, –
З пытаньнем кнігаўка вісьне, –
Мне купіну выбраць з краю?
Блакіт да твару вадзе.
 
У садзе, яшчэ чарнарукім,
Карову пасе старая.
I сам сябе трактар цягне –
I чайкі ідуць баразной.
I сіверна гукам і рухам,
I песні самотна бяз гаю.
Чарцям не сядзіцца ў багне –
Шавеляцца пад рабрыной.
 
Магільнік вачыма сухімі
З пагорка на сьвет пазірае.
Кулік падсьверыў калёсы
I цьвеліць:
– Кулі! Кулі!
Магільнік чакае –
Ўздыме
Пагорка хваля сырая
Рыбацкія душы ў нябёсы
У вечных чаўнах –
Калі?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.