РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Дзе тая зязюля,
Што мне вякі вешчавала?
Падавілася каласком.
Дзе шчыруха-матуля,
Што мяне сустракала?
Папярхнулася жоўтым пяском.
 
Дзе дарога дадому санная,
Нецярпеньню доўгая самая?
Зьнікла з палазком,
Што сьпяваў баском.
 
Дзе сьцяжынка беглая
За прымоўклым ляском?
Ногі босыя адпялегвала,
Часам сасватаная,
Цёмным асфальтавым
Падперазалася паяском.
 
А мне успаміны
Балюча паляцца,
Нібыта ў зямлі яліны
Замлела шавеляць пальцамі,
Апавітыя туманком.
Сэрца заходзіцца шаргунком.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.