На сэрца зноў туга апала, Як на траву зь нябёс раса. Кахала ты, ці не кахала, – Не адкажу сабе і сам. Відаць, я марна думкі песьціў, Дарэмна мары-крозы ткаў. Хацеў я жыць каханьня песьняй, Але адказу не спаткаў. Таму ізноў туга апала, Як на траву зь нябёс раса. Кахала ты, ці не кахала, – Не адкажу сабе і сам.
17.II.1946 г.
|
|