РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паненка сьцяжынка,
Цётка шаша,
Дзядзька балынак,
Суседка чыгунка,
За вамі імкнецца
З маленства мая душа
Ад першых сьлядоў
Да апошняга пункта.
 
I толькі галінка,
Як тая ляўша,
У шыбу няўзнак
Грукне, зьзяблая, гулка.
Паненка сьцяжынка,
Цётка шаша,
Дзядзька бальшак,
Суседка чыгунка, –
Узьнікнеце ўсе
У сьнягох, у расе,
Забраўшы спакой ціхутка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.