Паненка сьцяжынка, Цётка шаша, Дзядзька балынак, Суседка чыгунка, За вамі імкнецца З маленства мая душа Ад першых сьлядоў Да апошняга пункта. I толькі галінка, Як тая ляўша, У шыбу няўзнак Грукне, зьзяблая, гулка. Паненка сьцяжынка, Цётка шаша, Дзядзька бальшак, Суседка чыгунка, – Узьнікнеце ўсе У сьнягох, у расе, Забраўшы спакой ціхутка.
|
|