 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А лясныя галубы Ў гарады пераляцелі. Ці яны перахацелі Сесьці-пасьці на дубы? Ці ня стала ўжо куды Лётаць у гарох у шкоду? Ці дубовую калоду Зьеў зімой агонь худы? Гарадскімі галубы Сталі. I галубяняты На гарышчах інтэрнаты Маюць. Выскублі чубы Галубам клапоты дня. I крылатыя сяляне Тужаць па сваёй паляне, Дзе дзічэла ўся радня. Расьсялянены яны – Разгалублены. Галубка Тупае па гзымсе цупка, Забывае дол лясны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|