РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А лясныя галубы
Ў гарады пераляцелі.
Ці яны перахацелі
Сесьці-пасьці на дубы?
 
Ці ня стала ўжо куды
Лётаць у гарох у шкоду?
Ці дубовую калоду
Зьеў зімой агонь худы?
 
Гарадскімі галубы
Сталі.
I галубяняты
На гарышчах інтэрнаты
Маюць.
 
Выскублі чубы
Галубам клапоты дня.
I крылатыя сяляне
Тужаць па сваёй паляне,
Дзе дзічэла ўся радня.
 
Расьсялянены яны –
Разгалублены.
Галубка
Тупае па гзымсе цупка,
Забывае дол лясны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.