РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
А напачатку далёка да меж,
А напачатку дарога шырокая,
Дзень твой і век –
Маладою сарокаю:
Белага болей,
Чорнага менш.
 
А напачатку далёкі канец,
А напачатку дарога бясконцая,
А на сьвітаньні
Ні смогу, ні стронцыя
I не разьліты на кулі сьвінец.
 
А на зьмярканьні гусьцее сыта,
Дзень сваё ўбраньне пераніцоўвае:
Досьвітак шэры, і хмары сьвінцовыя,
I чарната,
Чарната,
Чарната.
 
Доўжыцца цень,
Карацее вярста.
Пасека ў роздуме,
Гай у куродыме.
I, асланяючы далечы родныя,
Толькі сарока бялее з куста...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.