А напачатку далёка да меж, А напачатку дарога шырокая, Дзень твой і век – Маладою сарокаю: Белага болей, Чорнага менш. А напачатку далёкі канец, А напачатку дарога бясконцая, А на сьвітаньні Ні смогу, ні стронцыя I не разьліты на кулі сьвінец. А на зьмярканьні гусьцее сыта, Дзень сваё ўбраньне пераніцоўвае: Досьвітак шэры, і хмары сьвінцовыя, I чарната, Чарната, Чарната. Доўжыцца цень, Карацее вярста. Пасека ў роздуме, Гай у куродыме. I, асланяючы далечы родныя, Толькі сарока бялее з куста...
|
|