РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адыходзячы з дому, з гасьцей,
з пагасьцін на зямлі наогул,
мы забываемся нешта
абавязкова,
каб не забыцца хацець
вярнуцца дамоў, у госьці
ці на зямлю наогул
думкаю,
успамінам,
сном,
каб не запыніўся
на вокамгаеньне
кругазварот жыцьця...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.