РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня кіну я табе дакору,
Ня буду болей дакучаць...
Ці-ж не такія, як учора,
І сёньня зорачкі гараць?
 
Ці-ж не такі і сёньня вецер
Злуецца, сьмешны, за вакном?..
Хіба-ж сышоў, як ліхалецьцем,
Сьвет клінам на табе адной?
 
Мяне другія пакахаюць,
Калі кахаць ня хочаш ты;
У сэрцы зноў запалыхаюць
Агні надзеяў залатых.
 
І заўтра гэтак, як учора,
У небе зоркі не згараць...
Перажыву я моўчкі гора,
Цябе-ж ня буду даракаць.
 
17.II.1946 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.