РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Асымэтрычнае
...Лісьце густое.
Сытыя гронкі.
Восень шчодрая на скразьнякі.
Двух берагоў шурпатыя тронкі
Прыцьмілі лязо ракі.
 
...Сівярэе змрок туманковы,
Густы – не паварушыць.
Лісьце вераб'ёў гаманкое
Дрыжыць і жыгае:
Жыць-жыць!
 
...Восень галутай.
Лісьце як госьці.
Толькі трымалася
Вера б і
Не абляцелі з рабіны мілосьці
Слоў маіх вераб'і...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.