РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Брытва
Брытва –
Ранішняя малітва.
 
Ты зарослага думкамі голіш
I Бога моліш,
Каб, зарослы за дзень, гаспадар
Вярнуўся дамоў на вячэру,
Каб ягонага ня ўбачыць ашчэру.
 
Ты не бываеш ленаю,
Занесеная над венаю.
 
I дамавіна
Рупнасьць тваю ацаніць павінна.
 
Бываеш сьляпой і відушчай.
 
У немасьці сьценаў
Дазваляеш багаславіцца.
 
Над сіняю пушчай
Венаў
Белая бліскавіца...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.