РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вестка
Ападышам са дна каша
У фортку птушка заляцела.
Ці гэта нейчая душа
Мяне наведаць захацела?
 
Я на начлег яе прашу,
Прытулак птушцы прапаную.
Малю не гневацца душу
I цішыню душы пільную.
 
А можа, гэта Боскі знак,
А можа, навіна благая,
Якая ў непамысных снах
Мой дзеяслоў жыцьця спрагае,
А праспрагаўшы, запрагае
У воз мой лёс,
Нібы каня,
I конь вязе дарогай дня
Мяне па ўхабах, па выбоях,
I неяк мне шкада абодвух,
I воз і лёс.
 
Няхай крыло
Птушынае
Заслоніць зло!
 
Ці страх праверыў заадно,
Я пад мяхамі год ці гнуся.
Я з асьцярогаю цягнуся
Да весткі –
Зьнікла праз вакно.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.