 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ветэраны, як у ціне прыглухлыя шчупакі, Выплываюць на сьвет з затокаў сямейных. Варухнуцца ім цяжка ад бліскучай лускі Ордэнаў, мэдалёў і значкоў юбілейных. Шчэлепамі ўстаўнымі слаба зяваюць шчупакі, А над імі занесены вострыя восьці. Захапляцца гэроямі прытаміліся хлапчукі. Пратаптаўся асфальт. Сумнаватыя госьці. Глушаць гучныя словы і шчасьлівая медзь. А было – Цішыню з грукату вырывалі. Ім – аглушаным – цяжка цяпер зразумець, Што яны здабылі? Што ім – там! – абяцалі?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|