РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вянок цыбулі дзён
Хоць цесна сплятаўся
Скупечымі пальцамі часу
Вянок цыбулі дзён,
Ды любую цыбуліну
Выпадку лёгка выцягнуць
З выпетралага вянка.
I цыбуліна мыту з вачэй
Бярэ сьлязамі,
Бо зусім салодкае
На няполатых лехах жыцьця
Не бывае цыбулі.
I ўрэшце ён разарвецца,
Вянок цыбулі дзён тваіх,
I ўсе цыбуліны параскоцяцца.
Ды ці дужа горкаю будзе
Апошняя твая цыбуліна,
Якой ты празь сьлёзы
Мусіш яшчэ ўсьміхнуцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.