РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Да году год,
Да бяды бяда
Зьбіраюцца ў гурт адзіны.
I сьветлай і шарай гадзіны,
I кожнай пыліны з быліны
Мінулых часін
Шкада.
 
Шкада,
Што стала цяжкой хада,
Якая намеры мела
Дайсьці да ісьціны сьмела.
Шкада,
Што зьнікла з крыніц вада,
Адкуль напіцца душа хацела,
Але душу задушыла цела.
Шкада,
Што выпаў падлётак з гнязда,
Якому ўзьляцець карцела,
А сьцежка ў неба круцела.
 
Шкада,
Што засталася жуда
Адной гаспадыняй надзелу,
Дзе чорная ноч падаўжэла
I з торбай прыйшла
Каляда.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.