РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Два
Ушацкі селянін жыве ўва мне,
I падсяліўся гараджанін менскі.
Спрачаюцца,
Ядуць з адное міскі,
I самагонкай абзываюць віскі,
I часам бачаць ісьціну на дне.
 
Сябе ў сваёй ня чуюць гамане,
Бы двух люлялі розныя калыскі.
I кожны сам сабе бывае блізкі
I зразумелы толькі ў даўнім сьне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.