РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Жыву я
Ці толькі шукаю свой сьлед,
Што зьбег утрапёна.
Адзін я, як і Сусьвет –
Мой сусед.
I мне і суседу сьцюдзёна.
Я – толькі тая кропля цяпла,
Што ные,
Што вочы мае,
Якую нябыту на тлум аддала
Вячніна няўмольна-глухая.
 
Ніхто не прыгорне
I не прыхіне.
Па звычцы ад продкаў шчырую.
 
Сырая зямля не сагрэе мяне,
I я не сагрэю сырую...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.