РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З Ваўчэнскім возерам апошні раз
Была.
Вязала качачку з аеру
I на ваду пускала.
Вечар гас.
Ваўчо – насупраць вёска –
На вячэру
Зьбіралася зьбіраць усіх сваіх
З узьлескаў, з гоняў,
З пашы, з лугавіны.
Бруёк, як ціхі ўсхліп,
Памалу ціх.
Вязалі рукі бабы Акуліны,
Каб бачыла
Унучачка, калі
З аеру качка сьцішыцца ў аеры.
Яна плыла далей,
I, даўшы веры,
Жывыя качкі ўсьлед за ёй плылі...
 
Калі ў Ваўчы засклыгае асьвер,
Зь вядра ваду распліхаўшы нядбала,
На возеры Ваўчэнскім
I цяпер,
Здаецца, той усё шуміць аер,
Зь якога мама качачку вязала.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.