РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Папацёмку
Трыялет
Аб чым ты мроіш папацёмку,
Каго чакаеш ля вакна?
Вячорнай зоркаю, адна
Аб чым ты мроіш папацёмку?
 
Сядзіш ты, часам, да відна
І дум сваіх снуеш тасёмку.
Аб чым ты мроіш папацёмку,
Каго чакаеш ля вакна?
 
22.VIII.1949 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.