РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Канец
Камэдыю жыцьця
I сьмерцю
Не запыніць.
I над труной
Прамоўцы давяцца маной,
Хоць кожнаму ў сваім канвэрце
Адрасаваны ліст,
А ў ім
Пазначана, калі павінны
Ён легчы ў лона дамавіны,
Стаць прахам.
I жыцьцём сваім
Клянецца кожны, як дзіця,
У вечнай памяці пры людзе,
Хоць, адышоўшы, ўсё забудзе.
Ды недзе ўжо яго куцьця
Даходзіць.
А жалобны покут
Усе жывыя занялі –
Ядуць і п'юць,
Каб на зямлі
I пад зямлёй
Палегчы ўпокат.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.