РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Крохкі кубак зімаў маладых,
Дзе глыток вады крынічна-колкі,
Крахнуў долу,
Як адчаю ўздых, –
Падбіраю цурачкі, асколкі.
 
Склеіць кубак той
I ўжо ня той
Маю невялікую надзею,
Толькі не з крынічнаю вадой –
Талая памалу халадзее.
 
Надгубіць хачу тае вады,
Што напомніць,
Дзе жыла крыніца,
Каб сьляды слаты,
Хаду бяды
Змусілі на момант запыніцца.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.