РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Куцьця
Чэкістамі закатаваны,
На могілках непахаваны,
Паўстань, крывіцкі зорны дух!
Кіпіць наш розум раззлаваны,
Злучае ўсіх пакут ланцуг.
 
Сын, неаплаканы матуляй,
Застрэлены айчыннай куляй,
Прыйдзі, гаротнік, на Дзяды,
На плечы зьбітыя
Кашуляй
Ускінь туман на халады.
 
Працаўнікі зямлі забранай,
Абрабаванай, згвалтаванай,
Як без'языкія званы,
Хоць разгавейцеся пашанай –
Куцьцёй,
Што зварана зь віны.
 
Пасьля ўсяго, што чулі вушы,
Што вочы бачылі ў двурушшы,
Як называцца нам людзьмі?
Пакутнікаў сьвятыя душы,
Усявышні,
Да сябе прымі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.