Лёс да кожнага прыходзіць босы, Як Хрыстос, Каб бядзілі кожнага турботы, Як абуць свой лёс у лапці, ў боты. А яму не занасіць калёсы: Босьсю – каб нячутна! – Ходзіць лёс. Ты, нявольнік, вольны выбраць путы, Пасталы зьмяніць на кірзачы, Грукай зьбітым, як парог, абцасам, Сьмелы і ў руцэ з кавалкам ласым Помні заўсягды пра лёс разуты, Ногі босаму не адтапчы!
|
|