РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Лёс да кожнага прыходзіць босы,
Як Хрыстос,
Каб бядзілі кожнага турботы,
Як абуць свой лёс у лапці, ў боты.
А яму не занасіць калёсы:
Босьсю – каб нячутна! –
Ходзіць лёс.
 
Ты, нявольнік, вольны выбраць путы,
Пасталы зьмяніць на кірзачы,
Грукай зьбітым, як парог, абцасам,
Сьмелы і ў руцэ з кавалкам ласым
Помні заўсягды пра лёс разуты,
Ногі босаму не адтапчы!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.