РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лявон Баразна
Лявон Баразна,
Як грыбы грыбнік,
Зьбіраў беларускія ўзоры, строі.
Цягнуў адзін,
Бо быў караньнік,
Знаходак воз
У добрым настроі.
 
Лявон Баразна
Маляваў старых,
Бо адчуваў, што ніколі
Старым ня будзе,
I кожны штрых
Жыў на палотнах ягоных
На волі.
 
Лявон Баразна
Піў чарку да дна
З паненкамі на закуску,
Рабіў дацямна,
Любіў давідна –
Па-беларуску!
 
Захавала
Лявонава баразна
Сьлед босы Скарынаў,
Крыўда ва ўсіх на Лявона
Адна,
Што рана
Сваю Беларусь пакінуў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.