РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маме на васьмідзесяцігодзьдзе
Ты стала зямлёй,
А твае гады
Ідуць безь цябе па зямлі.
Ідуць гады,
А твае сьляды
Зь зямлі халады зьмялі.
Ідуць з маімі твае гады.
Дзе твае, дзе мае?
Калі
Замоўкнуць,
Прыстануць гады ад хады?
Не дазнаемся,
Як ні малі
Усявышняга –
Ён малады заўсягды
I стары,
Як скрыль аральлі.
 
Жыву, каб чуць,
Як твае гады
З маімі ідуць па зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.