РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На тым сьвеце вугалькамі
Гэты сумны жарт
Асьвечаны вякамі:
Разьбярэмся
На тым сьвеце вугалькамі...
Паквітаемся з даўгамі,
Разьбярэмся,
Толькі трэба
Дроў бярозавых бярэмца.
 
А сягодня
I на гэтым сьвеце собіла,
Не гаворачы сякераю
Зь беразьнякамі,
Беларусам
Разабрацца вугалькамі,
Вугалькамі, што з рэактара,
З Чарнобыля...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.